“Чырвоныя муры” Валерыя Жамойціна



“Чырвоныя муры” – дэбютную  кнігу песеннай паэзіі пад такой назвай выдае мастак і бард Валер Жамойцін. Невялікі том утрымлівае два дзясяткі вершаваных твораў, аб’яднаных ідэяй нацыянальнага адраджэння, любові да Радзімы і роднай зямлі.

kniga1

Як зазначае аўтар, менавіта тэматыка нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў на працягу творчага жыцця з’яўляецца для яго галоўнай:

– Каб вырасці духоўным чалавекам, трэба паважаць сваю нацыянальную культуру. Калі ты знаходзішся сярод людзей з іншых краінаў, па чым яны будуць цябе адрозніваць ад сябе ці каго іншага? Толькі па нашых нацыянальнах прыкметах, па нашай мове, па тым, наколькі мы паважаем сваіх продкаў. Гэта паказчык культуры. Калі чалавек не памятае сваіх нацыянальных герояў, то хто ён такі?

Валер Жамойцін, які паходзіць з Зэльвеншчыны, доўгі час піша і выконвае бардаўскія песні на беларускай мове.

kniga3Неаднаразова выступаў у Свіслачы падчас штогадовых мерапрыемстваў  па ўшанаванні памяці братоў Каліноўскіх.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня