Cцвярджальны выклічнік „Ага” Аляксандра Канавалава



Аляксандр Канавалаў – бадай  адзін з самых адметных мастакоў Полацка, калі нават казаць пра ўсё мінулае стагоддзе. Ягоны нетрадыцыйны, загадкавы жывапіс даўно стаўся з’явай усяго беларускага выяўленчага мастацтва.

Новая выстава мастака, якая адкрылася ў полацкай Мастацкай галерэі, мае дзіўную назву. “Ага” (сцвярджальны выклічнік эмацыйнага адкрыцця) – так назваў сваю выставу жывапісу Аляксандр Канавалаў.

На выставе мастак прадставіў палотны буйнафарматных памераў у суправаджэнні відэаінсталяцыі «майстар-клас ад аўтара».

Падчас адкрыцця выставы адбылася прэзентацыя альбома, прысвечанага творчасці Аляксандра Канавалава.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік