Да ўдзелу ў “Арт-салаце” запрашаюць усіх ахвотных



Галерэя мастацкіх талентаў размешчана ў вёсцы Салацце, што ў 40 кіламетрах ад Гародні. У яе стварэнні прамаюць удзел як мастакі з імем, так і кожны ахвотны. Цяпер „карціны”, намаляваныя на кабельных шпулях, аздобілі розныя куткі вёскі. Ідэя стварэння галерэі на вольным паветры з’явілася ў мастакоў, якія аблюбавалі гэтыя мясціны і жывуць тут. Дзеля гэтага правялі пленэр „Арт-Салат”, кажа мастак Алесь Сураў:

– Было прынята рашэнне: ніякіх градацый – ні пра прафесійным узроўні, ні па ўзроставым, ні па якім. Вось проста захацелі дзеці нешта зрабіць, калі ласка. Захацелі неверагодна знакамітыя мастакі зрабіць, калі ласка. Мы ўсіх запрашаем ў упрыгожванне ланшафту нашай вёскі. Чаму нават назва такая ўзнікла “Арт-салат”, бо ў салаце любы інгрэдыент патрэбны.

Ужо каля двух дзясяткаў беларускіх мастакоў выставілі свае працы на скрыжаваннях, каля сажалак і хатаў. Сярод творцаў ёсць і дзеці.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя