„Дай Дарогу” зайграў на фэсце „Нядзеля ў Цярэспалі”



Берасцейскі гурт „Дай Дарогу” зайграў у межах фэсту „Нядзеля ў Цярэспалі”. Апроч мясцовых жыхароў, на імпрэзе прысутнічала і некалькі дзясяткаў беларусаў.

^4FFF61FF216917FBC786F198B6EAC3AB501DDFCBDA4735EF8E^pimgpsh_fullsize_distr

Пра атмасферу фестывалю распавёў лідар гурта „Дай Дарогу” Юрый Стыльскі:

– Прыемна, што нас запрасілі на такое мерапрыемства. Мы ехалі, думалі, што можа народу будзе не столькі. Мы ўбачылі колькі народу прыходзіць, падумалі, а чаму б і не. Тут не трэба суткі цярпець, адзінае каб з мяжой падфарціла, прыехаць, паграць, чаму б і не. Тым больш я ведаю, што ў іх гэтыя святы заўсёды атрымліваецца ладзіць на такім высокім узроўні, плюс апаратура, гук, месца, плюс надвор’е – ўсё склалася.

У імпрэзе прыняло ўдзел некалькі тысячаў чалавек. Між польскімі гуртамі выступлі госці з Беларусі: „Дай Дарогу”, Ангеліна Піпер ды Дзіцячы аркестр з каледжу імя Рыгора Шырмы.

Беларускае Радыё Рацыя