Данута Бічэль: Гэтая кніга – вынік маёй працы



У гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця прайшла творчая вечарына паэткі Дануты Бічэль. Нагодаю сталася новая кніга выбраных твораў, якая выдана пад вокладкай серыі „Беларускі кнігазбор”.

p1240743

На вечарыне сабраліся аматары творчасці паэткі, якія дэкламавалі яе вершы, абмяркоўвалі яе творчасць.

На колькі важная кніга для пісьменніка, – кажа Данута Бічэль.

– Гэтая кніга – як раз вынік маёй працы. І паколькі яна ў цвёрдай вокладцы і добра зроблена, то застанецца нашчадкам, хоць і не такім вялікі накладам выдадзена. Я хачу вам сказаць, што кніга для пісьменніка – гэта вельмі важная з’ява, яна звязвае мяне з вамі, якія прыйшлі, я вам удзячная за гэта, а таксама з тымі, хто будзе чытаць цяпер і будзе чытаць пасля.

Што да паэтычнай часткі, то гучалі творы, якія напісала Данута Бічэль у розныя гады.

Сярод успамінаў, якім значнае месца адводзіцца ў кнізе, апрача знаёмых шырокаму чытачу класікаў літаратуры, згадваюцца таксама мала вядомыя творцы Панямоння: Рудольф Пастухоў, Іван Сяргейчык, Ян Збажына, Венанцы Бутрым, Іван Лагвіновіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя