Дар “Пружанскаму палацыку” ад Васіля Сёмухі



Выбітны беларускі перакладчык Васіль Сёмуха ў свой 80-гадовы юбілей зрабіў вялікі дар музею “Пружанскі палацык”.

IMG_3299

Ён перадаў вялікую частку свайго архіва ў музей “Пружанскі палацык”. Экспанаты размяшчпюцца ў асобным пакоі музея. Пераклады, напісаныя ўручную, размяшчаюцца пад шклом.

IMG_3357

Па словах дырэктара музея Юрыя Зялевіча, дар Васіля Сёмухі – гэта вялікая каштоўнасць, гонар, а таксама памяць пра выбітнога земляка:

– Па-першае, Васіль Сёмуха – наш зямляк, ён нарадзіўся на хутары Сінец ля вёскі Смаляніца, таму ён перадаў у наш “Палацык” частку сваіх рукапісаў да найбольш значных перакладаў, такіх як “Фауст”, Біблія, пераклады Томаса Мана, у агульнай колькасці – 510 перакладаў. Гэта – каля двух тысяч старонак чарнавікоў.  

Паводле Юрыя Зялевіча,  толькі за пераклад Бібліі і “Фаўста” Васіль Сёмуха  навечна ўвайшоў бы ў беларускую культуру. Але ён пераклаў шмат твораў не толькі з нямецкай мовы, а і з латышскай, польскай.  За сваю працу атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Латвіі «Ордэн трох зорак», ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа і Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру.

Беларускае Радыё Рацыя