“Добры дзень, суседзі!”



У вёсцы Навасёлкі Слонімскага раёна адбылося цікавае свята “Добры дзень, суседзі!”. У ім узялі ўдзел не толькі жыхары вёскі Навасёлкі, але і суседніх вёсак Паўлава, Дзераўная, Акачы, Піронім, Ісаевічы.

Падчас свята адбываліся розныя конкурсы, гульні, спаборніцтвы, выступленні мясцовых артыстаў. Асабліва цікавым быў конкурс падворкаў і вуліц. Вяскоўцы падрыхтавалі самыя арыгінальныя і вясёлыя падворкі, дзе прысутныя не толькі знаёміліся з імі, але і змаглі пачаставацца пірагамі, каўбасамі, салатамі, садавіной і агароднінай. А таксама самагонкай, якая капала проста з самагоннага апарата на самім свяце.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара