„Два дні” паказалі ў кнігарні „Логвінаў”



Каб разумець падзеі ў суседзяў па геаграфічнай карце, трэба ведаць іх культуру.

Два дні

У менскай кнігарні “Логвінаў”, абыўся чарговы кінапаказ у рамках “Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно”.

Гэтым разам дэманстравалі фільм вытворчасці 1927-га года. Гаворыць кіназнаўца Максім Жбанкоў:

– Фільм рэжысёра Георгія Стабавога “Два дні” зняты ў 1927 годзе, у той самы час у Маскве Эйзенштэйн здымаў свой прапагандысцкі “Кастрычнік”. На ўскраіне чырвонай імперыі разгортваліся зусім іншыя падзеі. Фільм Георгія Стабавога – гэта погляд на падзеі грамадзянскай вайны менавіта з пункту гледжання імперскай правінцыі, для якой чырвоная ўлада і царскі рэжым былі аднолькава не надта зразумелымі і збольшага каланіяльнымі.

На жаль, нечага падобнага ў беларускай кінавытворчасці 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя няма, бо кіно ў Беларусі тады здымалі ў асноўным рэжысёры, прысланыя з Масквы, або з Ленінграду, якія больш увагі надавалі драматургічнай напоўненасці стужак, чым іх адпаведнасці нацыянальнай ментальнасці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск