„Дзедзіч”: Драздовіч будзе каля вашага гарачага сэрдца



Адразу на два мерапрыемствы ў выходныя дні запрашае агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у Берасці. У суботу плануецца мерапрыемства “Вулічны сток 20”, якое папулярызуе беларускую мову і культуру. Адна з арганізатараў сустрэчы Алена Каховіч заклікае супольна ствараць арт-аб’екты на офісе арганізацыі:

 – Быў намаляваны прынт з Язэпам Драздовічам, нашым беларускім мастаком, пісьменнікам, і з надпісам “Вечны валацуга”. Такая творчая, вандроўная, свабодная філасофія, такое своеасаблівае беларускае слова “валацуга”. І будзе прэзентацыя гэтага матэрыялу. Мы будзем бясплатна рабіць друк з цішоткамі, торбамі, з якімі людзі самі прыйдуць, але таксама ўсё гэта можа будзе тут набыць.

prynt_Drazdovicz

Гэта суботняе мерапрыемства, а ў нядзелю пройдзе чарговая сустрэча з цыклу “Ёсць размова”. Гэтым разам у якасці лектара запрошаны – куратарка фестывалю Vulica Brasil Міла Котка і мастак Алесь Kontra.

Беларускае Радыё Рацыя