Дзень беларускага пісьменства адсвяткуюць у гарадзенскім Пакроўскім саборы



З нагоды Дня беларускага пісьменства, якое сёлета прыпадае на 4 верасня, у Пакроўскім кафедральным саборы пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Удзень можна будзе завітаць на прэзентацыю беларускамоўных кніг, якія захоўваюцца ў фондах саборнай бібліятэкі. А ўвечары цікаўных чакае літаратурная дыскусія на тэму «Рэлігія і царква ў творчасці народных паэтаў Беларусі», на якую адмыслова прыедуць эксперты і даследчыкі з розных гарадоў Беларусі.

Культурніцкія падзеі распачнуцца літургіяй на беларускай мове.

Кажа настаяцель Пакроўскага сабора ў Гародні айцец Георгій Рой:

— Насамрэч для людзей няма розніцы, на якой мове маліцца няма. Вядома, мы шануем нашу царкоўнаславянскую традыцыю, і ні ў якім разе не павінна ісці гаворка пра адмаўленне гэтай традыцыі.  Толькі  разам з тым павінна быць і іншая традыцыя: традыцыя малітвы нашай беларускай мове.

Беларускамоўная літургія ў Пакроўскім кафедральным саборы ў Гародні адбудзецца у нядзелю 4 верасня а 10-й гадзіне раніцы.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя