Дзень памяці паэткі Яўгеніі Янішчыц



Сумны дзень для Беларусі. 25 лістапада 1988 года ў Менску трагічна абарвалася жыццё выбітнай прадстаўніцы сучаснай беларускай літаратуры – паэткі Яўгеніі Янішчыц. Аўтарка сямі зборнікаў лірыкі, яе творы сталі класікай айчыннай літаратуры.

19547_900

„Талент паэтэсы прызнаны далёка за межамі краіны,” – кажа заснавальніца і дырэктар Народная музея Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча Пінскага раёна Антаніна Сідарук:

– Яе ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Ведаюць яе творчасць, цікавяцца яе творчасцю. У нас у перакладзе ёсць толькі на рускую, украінскую, балгарскую, грузінскую, венгерскую, літоўскую, польскую і нямецкую. А ўсяго існуюць пераклады на 16 моваў.

Неяк Васіль Быкаў сказаў пра Янішчыц: “Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтак Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая”.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя