“Дзецюкі” выступяць у Сувалках і Варшаве



Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» рушыў у двухдзённы тур па Польшчы. У пятніцу яны чарговы раз зайграюць у сваім любімым клубе ў Сувалках, а ў суботу завітаюць у Варшаву.

Адным з арганізатараў канцэртаў з’яўляецца Пятро Дудановіч – паляк, які актыўна падтрымлівае беларускую культуру:

– У «Дзецюкоў» будзе мінітур па Польшчы. 7-га кастрычніка яны выступаюць у Сувалках, а на наступны дзень – у Варшаве.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту таксама дапамагае ў арганізацыі канцэрта ў Варшаве.

Канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка па вуліцы Любельскай у клубе „Znosna Lekkosc Bytu” ul. Lubelska 30/32. Пачатак – у 20 гадзін 17 хвілін.

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя