Dzieciuki прынялі ўдзел у міжнародным праекце



Адмыслова да дня Святога Патрыка музыканты з 27 гуртоў з усяго свету запісалі трыб’ют заснавальнікакаў ірландскага панку „The Pogues”.

З Беларусі ў запісы гэтага трыб’юта прынялі ўдзел тры гурты. „Dzieciuki” выканалі „Streams Of Whiskey”, якая ў перакладзе Андрэя Хадановіча атрымала назву „Не Саскочу!”. „Crow Dog Clan” пераспявалі „Oretown”, а „Всё_CRAZY” пераклалі „My Baby’s Gone”.

Алесь Дзянісаў

Пра ўдзел у праекце распавядае вакаліст гурта „Dzieciuki” Алесь Дзянісаў:

– „The Pogues” – гэта тая каманда, якая сапраўды зрабіла вядомай на ўвесь свет ірландскі фольк-панк, бо яны першыя пачыналі выкарыстоўваць ірландскія народныя матывы, выкарыстоўваць цікавыя інструменты. Мы, зразумела, сказалі так, мы ўдзельнічаем. Мы заўсёды казалі, што мы не граем такі чысты кельцкі панк ці ірландскі панк, канешне знаходзімся пад уплывам гэтага стылю, паважаем гэтыя каманды і вучымся ў іх.  

Па словах Алеся Дзянісава асноўным стваральнікам складанкі стаў Уладзімір „Андрэіч” Кіпелаў з Навасібірску, які запрашаў гурты, а яны ўжо самі выбіралі, якую песню выканаць.

Складанку можна спампаваць па гэтай спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня