Дзіцячая “Купалінка” паказала спектакль “Папялушка”



Сёлета ў снежні на сцэне Слонімскага раённага Цэнтра культуры адбудзецца чарговы Гарадзенскі абласны фестываль узорных дзіцячых тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”.

У ім прыме ўдзел і ўзорны дзіцячы тэатральны калектыў “Купалінка”, які існуе пры Слонімскім РЦК. Кіруе калектывам рэжысёр Святлана Наўгародская. Па словах спадарыні Святланы, на фестывалі іх калектыў пакажа новы спектакль “Папялушка” па п’есе Тамары Габэ. У спектаклі будуць заняты каля 15 юных слонімскіх артыстаў.

А ў сераду, 18 лістапада, на сцэне Цэнтра культуры адбылася прэм’ера гэтага спектакля. Разам з юнымі артыстамі ў спектаклі была занята і былая артыстка Слонімскага драмтэатра Ніна Жукоўская. Яна сыграла ролю мачахі. Усіх астатніх герояў “Папялушкі” ігралі юныя артысты, якія парадавалі першых гледачоў сваёй смеласцю, камізмам і прыгажосцю.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара