„Дзіцячая заМова” Глеба Лабадзенкі



Каардынатар курсаў беларускай мовы “Мова нанова” Глеб Лабадзенка працягвае праект „дзіцячая заМова”. Гэта адмысловыя кнігі з малюнкамі, якія распавядаюць пра цікавінкі і асаблівасці беларускай мовы. Кнігі з гэтай серыі разыходязцца вялікімі тыражамі.

Кажа Глеб Лабадзенка:

– Нарэшце выйшла з друку кніжка „дзіцячая заМова-2″, а таксама ажыццяўляецца перавыданне кнігі „дзіцячая заМова” – першая частка, якая выйшла два гады таму і прадалася накладам у 2 тысячы асобнікаў. Цяпер іду на новы рэкорд, таму што гэтыя дзве кнігі выйшлі супольным накладам 5 650 асобнікаў. Чаму столькі? Бо 2.5 тыс ужо замоўлены папярэдне, па падпісцы.

Рэдактарам першай часткі і сурэдактарам другой часткі кнігі „дзіцячая заМова” выступіў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Першая раздача кніг, якія былі замоўлены па падпісцы, адбудзецца 14 красавіка ў сталічнай кнігарні “Кніжны салон” ад 16-й да 19-й гадзіны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота labadzenka.by