Дзіцячыя Скарынаўскія дні ў Полацку



У Полацку 3-5 верасня праходзіў дзіцячы форум, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Адкрыла форум Скарынаў­ская алімпіяда па аратарскім мастацтве, а таксама напісанні эсэ і комплекснай работы па гісторыі. Хлопцы і дзяўчаты з розных гарадоў Беларусі і Расеі, якія прыехалі ў госці на свята, узялі ўдзел у рэалізацыі адкрытага творчага праекта «Нашачадкі Скарыны», які ўключаў у сябе чатыры конкурсы: квест «Вароты гісторыі», конкурсы альбомаў выяўленчага мастацтва «Знакамітаму земляку прысвячаецца…», мастацкага чытання «Відэаталент» і мультымедыйных прэзентацый «Спадчына Скарыны нацыянальны здабытак беларусаў».

Сярод арганізатараў свята акрамя мясцовай улады – Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ЮНІСЕФ.

Завершыла свята ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Мы нашчадкі Скарыны»: пераможцы і прызёры конкурсаў былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі, адзначаны Скарынаўскімі дыпломамі.

DSC00949

DSC00953

Экс-гітарыст легендарнага полацкага рок-гурта „Мясцовы час” Валеры Драко.

DSC00958

Флэш-моб з удзелам бібліятэкараў Полацка.

DSC00950

Уручэнне ўзнагарод.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.