Экспазіцыя Ларысы Геніюш зацікавіла паэта



Цудоўны музей існуе ў Воўпаўскай сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна.

На базе музея праводзяцца ўрокі, выхаваўчыя мерапрыемствы, тэматычныя і аглядныя экскурсіі, выставы, ладзяцца сустрэчы з вядомымі людзьмі.

Нядаўна госцем Воўпаўскай сярэдняй школы быў беларускі паэт з Менску Алесь Клышка. Госць выступіў перад школьнікамі і настаўнікамі, падараваў ім кніжкі з аўтографамі, а таксама наведаў школьны музей, які яго ўразіў. Музей займае адзін пакой у 48 квадратных метраў, дзе месцяцца сотні экспанатаў па розных экспазіцыях.

Па словах Алеся Клышкі, найбольш яго зацікавіла экспазіцыя, прысвечаная паэтцы Ларысе Геніюш. Яна складаецца з розных фотаздымкаў паэткі, вершаў, дакументаў, якія распавядаюць пра жыццё і творчую дзейнасць слыннай зямлячкі, якая была родам з фальварку Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна.

0

1

4

6

9

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ваўкавыскі раён