Эксперымент ад „Drwiwy” у кавярні „Несцерка”



Эксперыментальны гурт „Drwiwy” выканаў свае песні ў гарадзенскай “Несцерцы”. Гурт вядомы тым, што вельмі рэдка выступае, але гарадзенцам пашчасціла на яго трапіць.

dr1

Новыя песні з альбома “Cyrk Biezzahanny” і некалькі старых песень з альбому “Spokiu” вакаліст гурта Арцём Вілейта выканаў сола:

– У Гародні ўжо другі раз граем. У нас у лістападзе выйшаў другі альбом “Cyrk Biezzahanny”. Мы вырашыли таки міні-тур зрабіць па Беларусі. Прэзентацыю мы зладзілі ў Менску ў клубе “ИЛИ”, адыгралі там разам з маім паплечнікам Сяргеем Цуранковым, ён жыве ў Гомелі. Нам даюць такія апісанні, як эксперыментальная музыка, нейкі  Psycho Pop.

Альбом “Cyrk Biezzahanny” складаецца з 12 песень, грошы на які збіраліся праз пляцоўку ulej.by. Усю музыку гурта можна паслухаць у інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя