Этна-дуэт „Агата” рыхтуе дэбютны альбом



Як распавядае вакалістка Ірэна Катвіцкая, увесь матэрыял ужо запісаны. Пару ёй складае акардэаніст Аляксей Варсоба. Аднак у некаторыя кампазіцыі музыкі яшчэ хочуць дадаць віяланчэль, а таксама індыйскія флейты, што будуць адмыслова запісаныя ў Індыі.

 – Ніхто з нас дакладна не ведае, як яно павінна быць. Таму што музыка атрымалася свежая, аналагаў мы так і не знайшлі. Заўсёды цікава паглядзець у каго як, ці паўтарыўся ты. Не паўтарыліся. Але ўзнікаюць складанасці, бо трэба шукаць арыгінальны саўнд, і невядома, якім ён павінен быць.

Прэзэнтацыю свайго дэбютніку дуэт „Агата” хоча правесці на Дзень усіх закаханых, 14 лютага, у Дзіцячай філармоніі ў Менску.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя