Experty.by абвесцяць музычныя альбомы года



Арганізатары музычных узнагародаў Experty.by абвесцілі спіс 12 намінантаў. Прэмія будзе ўручацца ў восьмы раз паводле меркавання беларускіх і замежных адмыслоўцаў. У замежным журы – 5 экспэртаў, па адным прадстаўніку з кожнае краіны, з якой мяжуе Беларусь. Да прыкладу, Польшчу сёлета прадстаўляе Яцэк Скалімоўскі з часопіса Newsweek

У ліку сёлетніх намінантаў разнастайныя прадстаўнікі сучаснай беларускай  сцэны. Больш за ўсё рокераў: ад грандаў у асобе „Крамбамбулі” да больш маладых Re1ikt, Super Besse, NABR і Teleport. Акрамя таго ў спісе ёсць фольк-каманды Shuma, Kazalpin і Irdorath, а таксама аўтар-выканаўца Паліна Рэспубліка. Азнаёміцца з імі дапаможа адмысловая складанка, на якую патрапіла па адным трэку з кожнага намінаванага альбома. Галоўны прыз – рэклямна-інфармацыйная падтрымка для сольнага канцэрту ад інтэрнэт-апэратара „Атлянт Тэлекам”.

Узнагароджаньне адбудзецца 16 сакавіка ў выглядзе закрытага мерапрыемства ў адным зь менскіх клюбаў. Анкеты ўсіх сябраў журы будуць апублікаваныя пасля цырымоніі.

Спампаваць складанку

Беларускае Радыё Рацыя