Фарбы роднай зямлі



“Фарбы роднай зямлі”  – выстава полацкага народнага клуба  “Рошва” адкрылася ў  Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. На ёй прадстаўлена 18 палотнаў майстроў, выкананых у тэхніцы традыцыйнага ласкутнага шыцця. У тым ліку трохмятровае палатно “Вянок садружнасці”, прысвечанае садружнасці нацый, якія пражываюць у Беларусі.

vystava_roshva_1

Паводле кіраўніцы клуба “Рошва” Ніны Ярмух, калі ўдзельнікі клуба працавалі над праектам “Вянок садружнасці”, яны спачатку нават і не ўяўлялі, колькі цікавых прадстаўнікоў нацыяльных меншасцяў жыве ў Беларусі.

– Праект “Вянок садружнасці” знакавы, ён склаўся адразу пасля “Полацкага абярэгу” і адлюстроўвае нашую рэспубліку , у якой жыве вялікая колькасць нацыянальнасцяў. 141 нацыянальнасць пражывала на момант стварэння гэтага палатна . Зараз – 139.

Народны клуб майстроў ласкутнага шыцця «Рошва» працуе ўжо 12 год  пры цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур Полацка. Ён аб’ядноўвае жанчын рознага ўзросту і прафесій. Папулярнасць гэты клуб атрымаў, дзякуючы велізарнаму палатну „Полацкі абярэг”,  плошчай больш  за 90 кв. м.  У вырабе гэтай творчай працы прымалі ўдзел майстры з 15 краін свету.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара