Фестываль Bulbamovie едзе ў Берасце



Прагляды кінастужак пройдуць у творчай прасторы тэатру „Крылы Халопа” 9 і 10 снежня. Цягам двухдзённага мерапрыемства можна будзе паглядзець такія фільмы як „Душы мёртвыя”, „Дзеці будучага спяць”, „Дваццаць-шаснаццаць”, „Ламбэрсэк ды даярка і Вянок”, – распавяла адная з галоўных арганізатараў Святлана Гайдалёнак:

– Яны называюць сябе фестывалем беларускага кіно. Яны збіраюць працы, якія зрабілі маладыя рэжысёры з Беларусі. 9-га ўвечары я вас запрашаю на праграму для дарослых. А 10-га – гэта субота, а 15-й гадзіне, прыходце да нас, калі ласка, з дзеткамі глядзець беларускую анімацыю, якая прыйшла ў фестываль Bulbamovie.

postfb2016_01

Фільмы, якія перамаглі ў конкурсе і сам праект Bulbamovie, прэзентуюць журы і аўтары стужак. Пасля прагляду ў творчай прасторы будзе арганізавана дыскусія.

Беларускае Радыё Рацыя