Фестываль культур „Ракаўскі фэст-2016″



27-га жніўня (субота) у аг. Ракаў адбудзецца фестываль культур „РАКАЎСКІ ФЭСТ-2016″.

„РАКАЎСКІ ФЭСТ-2016″ – гэта фестываль культур, арганiзатарамi якога з’яўляюцца дзве краiны – Беларусь і Польшча.

Цягам дня (з 11.00 да 22.00) адбудуцца розныя культурныя мерапрыемствы: выступленні музычных і танцавальных калектываў, тэатральны квэст, будзе працаваць кірмаш „Горад майстроў”, мастацкая выстава  і г.д.

dj-duzy1

На фота: гурт „Дзікія яблыкі”

А  ў 20.00  выступяць польскі гурт „Дзікія яблыкі„, які спалучае ў сваёй творчасці  славянскую мелодыку і рытм афрыканскіх бубнаў і беларускі гурт „РЭХА”.

Уваход вольны!

фэст_420х594мм.cdr

Беларускае Радыё Рацыя

Фота instpol.by і Конрад Жэлязо