Фільм Уладзіміра Казлова паказалі ў Гародні



Праект “Сваё Кіно” прадставіў у гарадзенскай прасторы “ДОМ46” фільм рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Казлова “Анамія”. Кіно распавядае пра адметнасці жыцця ў Калінінградскай вобласці Расеі маладога пакалення, якое не мае ніякіх жыццёвых каштоўнасцяў.

Пра праект і кіно распавядае арганізатарка паказу, кардынатарка праекту “Сваё Кіно” Наталля Бружнік:

– Паказваем новыя стужкі – гэта свежае, нетрывіяльнае кіно, якое перадае нашу рэчаіснасць, паказвае меркаванне аўтараў пра тое, што іх атачае. Яно кранае нас сваімі пытаннямі. Гэта актуальнае кіно. Калі мы будзем размаўляць пра самое слова “анамія” – то гэта страта маральных арыенціраў, якасных адносінаў да жыцця у разуменні маралі.

Рэжысёр фільма Уладзімір Казлоў не здолеў прыехаць на паказ у Гародню, таму з ім гутарылі праз скайп. А праект “Сваё Кіно” абяцае цягам бліжэйшах месяцаў прывезці ў Гародню новае некамерцыйнае кіно, якое яшчэ не бачылі гледачы.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня