Фінал „Млын моды-2017” адбудзецца ў Менску 16-17 траўня



 Фінал XXVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота „Млын моды-2017” адбудзецца ў Менску 16-17 траўня.

Творчае спаборніцтва арганізавана для дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Канкурсанты будуць спаборнічаць у некалькіх намінацыях, у тым ліку „Школа моды”, „Майстар моды”, „Фота”, „Майстар стылю”. У фінале будзе прадстаўлена 100 калекцый беларускіх дызайнераў. Вызначаць лепшых міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну вядучых замежных устаноў і арганізацый з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны.

Праграмай фіналу таксама запланаваны адукацыйныя семінары прафесіяналаў у галіне моды і дызайну адзення, фатаграфіі; майстар-класы, прэзентацыі, прафесійныя сустрэчы. Пройдзе прэс-канферэнцыя з арганізатарамі і гасцямі фестывалю-конкурсу. У час гала-паказу 17 мая адбудзецца паказ лепшых беларускіх і гасцявых калекцый з Менска, Барселоны, Масквы, Кракава, Рыгі, Кіева.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль-конкурс праводзіцца ў мэтах грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння прафесіяналізму ў галіне моды, дызайну і вытворчасці адзення, фатаграфіі, тэкстылю і паслуг, захавання нацыянальных традыцый, пашырэння міжнародных сувязей.

belta.by