Фотавыстава пра ўладыку Арцемія ў Гародні



Гарадзенцы і госці горада могуць наведаць фотавыставу, якую зладзілі да 20-годдзя кіравання епархіяй архіепіскапам Гарадзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем. Як адзначае святар Павел Каспяровіч, прадстаўленыя фотаздымкі сведчаць пра служэнне і розныя кірункі дзейнасці ўладыкі.

Выставу можна наведаць у актавай залі прыходскага комплексу пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня