„Gad Goddeu” наведаў „Інбелкульт”



Павышаць колькасць і якасць ведаў у галіне культуры вырашылі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” у Берасці. Яны пачалі ладзіць цыкл сустрэч пад назвай „Інбелкульт”. Госцем першай імпрэзы выступіў гурт сярэднявечнай музыкі „Gad Goddeu”. Флейцістка гурта Вольга адзначыла, што фолкавыя матывы набіраюць папулярнасць у Беларусі:

– „Gad Goddeu” – гэта фолк-рок. Гэта сучасная музыка, сучасныя інструменты. І таксама гэта старажытнабеларуская і еўрапейская музыка сярэднявечная. Ёсць у нас і каверы на сярэднявечныя мелодыі, і аўтарская музыка. Як паказвае практыка, гэта вельмі актуальная рэч. Мы не пачалі пісаць такую музыку, таму што гэта актуальна. Проста калі пачалі, апынулася, што гэта актуальна. Сёння гэта модна сярод розных рок-гуртоў.

jiU83lAo9vM

Цягам першай сустрэчы ў межах цыклу „Інбелькульт” на офісе „Дзедзічу” берасцейцы мелі магчымасць даведацца пра традыцыйныя беларускія інструменты, іх гісторыю і асаблівасці. Плануецца, што такія адукацыйна-забаўляльныя сустрэчы будуць ладзіцца рэгулярна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце