Гарадзенец перадаў у Слонімскі музей дакументы Антона Валынчыка



Гарадзенскі кампазітар, музыкант і педагог Яўген Петрашэвіч перадаў для Слонімскага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага шмат розных дакументаў, звязаных з жыццём і творчасцю беларускага кампазітара, музыканта, харавога дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі Антона Валынчыка (1896-1985), які быў родам з вёскі Мяльканавічы Слонімскага раёна.

IMG_1571

Яўген Петрашэвіч быў добра знаёмы з Антонам Валынчыкам, сябраваў, калі той жыў у Гародні і выкладаў музыку ў Гарадзенскім педінстытуце імя Янкі Купалы. Таму ў яго збераглося шмат розных дакументаў. Спадар Петрашэвіч перадаў у музей нотныя сшыткі кампазітара, граматы, дыпломы, запрашальныя білеты, працоўныя выпіскі, камандзіровачныя, выразкі з газет і іншыя матэрыялы.

IMG_1570

А летась Яўген Петрашэвіч падараваў музею асабістую скрыпку Антона Валынчыка.

IMG_1567

IMG_1568

IMG_1572

IMG_1573

IMG_1574

IMG_1575

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя