Гарадзенскаму “Шляху” – 25 гадоў



25 гадоў таму ў 1991 годзе ў Гародні выйшаў з друку калектыўны зборнік вершаў маладых паэтаў літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы”, якое дзейнічала пры Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. У сваіх творах тады маладыя гарадзенскія паэты разважалі аб прыгажосці і непаўторнасці жыцця на зямлі, неабходнасці грамадскіх зменаў, дружбе і каханні.

Прадмову да зборніка напісаў Мікола Мікуліч, які адзначыў, што “маладыя аўтары, як правіла, шукаюць і знаходзяць свае, адметныя падыходы да тэмы, робяць, няхай невялікія, але адкрыцці”. Але аўтары “Шляху” і тады, і пазьней рабілі вялікія адкрыцці ў паэзіі. На жаль, некаторыя з іх рана пакінулі гэты свет. А 25 гадоў таму зборнік “Шлях” адкрываўся вершамі Юрася Пацюпы, Едруся Мазько, Ігара Заўялава, Андрэя Пяткевіча, Юры Карэйвы. Юры Гуменюка, Анатоля Валюка, Святланы Станкевіч, Таццяны Абуховіч. Ганны Шакалей, Святланы Санцэвіч, Ігара Хоха, Ірыны Гарлінскай, Аксаны Чэрнік і Наталлі Навіцкай. У адным з прарочых вершаў Юры Карэйва чвэрць стагоддзя таму пісаў:

Насустрач чорным сілам хіжым Усе мы выйдзем, як адзін! Вось толькі б выйсці, Толькі б выжыць… А там, нарэшце, — Паглядзім!..

6FA0563348E1EDF83B29557DDDE6BD1292BE5ADD0A4D030CD9pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя