Гарадзенская прэм’ера фільма „Гараш”



На гарадзенскую прэм’еру фільма «Гараш» прыйшлі дзве сотні жыхароў. Некаторым не хапіла крэслаў і адміністрацыя кінатэатра «Кастрычнік» выстаўляла дадатковыя.

Квіткі на фільм немагчыма было купіць ужо за паўгадзіны да пачатку, бо на прэм’еру завітаў рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык:

Гарадзенцы падзяліся сваімі ўражаннямі ад гэтага беларускага кіно:

— Маім меркаваннем фільм цікавы тым, што ў ім гаворыцца праўда. Часам жорсткая, часам надта жорсткая.

— З першых жа кадраў уражанне бязвыхаднасці потым яно крыху рассейваецца, але асадак застаецца усё адно — гэта дакладна не камедыя, хоць ёсць такія цікавыя моманты. Гэта сапраўды праўда, гэта — наша жыццё.

— Для мяне гэта падзея, бо такіх фільмаў даволі даўно не было увогуле ў Беларусі.

Андрэй Курэйчык:

—  Мы давялі, што не трэба вялікіх грошай і дзяржаўных сродкаў калі ты хочаш зрабіць добрае кіно.

Фільм плануюць паказваць у Гародні некалькі тыдняў. Перашкодай да паказу могуць стаць толькі гарадзенскія ідэолагі , якія таксама прысутнічалі на прэм’еры.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня