Гарадзенская сустрэча пра гісторыю кіно



Пра тое, дзе ў Гародні з’явіўся першы кінатэатр, хто быў удалальнікам сеткі кіназалаў, якія стужкі дэманстраваліся – пра гэта і не толькі на сустрэчы пад назвай “Кінатэтры і штодзённасць” распавядала ў Гародні гісторык Тацяна Касатая.

kino1

Па словах гісторыка, нават у 20-я гады гарадзенец меў магчымаць выбару паміж дарагім кіназалам за злоты і танным кінатэатрам за некалькі грошаў:

– У Гародні ў 1920-30-я гады дзейнічала ад чатырох да пяці кінатэатраў. У гараджан заўсёды быў выбар куды схадзіць – гэта маглі быць кінатэатры “Апола”, “Палонія”, “Пан”, дзе квіткі каштавалі ад 30 грошаў да 1 злотага, ці пайсці ў даволі танны кінатэатр – драўляны, дзе паказвалі нямое кіно.

Пасля таго як ў Гародню ў 1939 годзе прыйшлі “першыя Саветы”, усе гарадзенскія кінатэатры былі нацыяналізаваныя.

Удзельнікі сутрэчы мелі магчымаць патрымаць у руках старыя афішкі і квіткі ў кіно, якія з’яўляюцца часткай прыватнага збору аднаго з калекцыянераў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.