Гарадзенскі “Дом46” прыме спектакль з Гомеля



Творчая прастора  “Дом 46” у Гародні адкрые 1-га снежня свае сцены для гомельскага эксперэментальнага тэатра.

rt0miiotggy

Гарадзенцаў чакае спектакль-перформанс, а таксама майстар-класы па contemporary танцах ад знакамітай выкладчыцы Іны Асламавай.

Распавядае арганізатар сустрэчы, дырэктарка “Дома46” Яўгенія Рамановіч:

– Сontemporary dance – гэта сучасны танец, які спалучае ў сабе ўсю гісторыю танца. Туды можна ўключыць і народныя танцы, і джаз, і класічны танец. Гэта аўтарскі стыль. 1-га снежня адбудзецца спектакль “Начнога цягніка няма”, пастаноўшчык Іна Асламава. Яна рабіла гэты праект як лабараторыю, у ім задзейнічаны два музыканты.

Спектакль і майстар-клас адбудуцца ў межах праекту Прастора N. У межах гэтага праекту арганізатары спрабуюць пазнаёміць гарадзенцаў з тэатрамі з іншых гарадоў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота vk.com/dom_46