Гарадзенскі фэст вулічнага мастацтва



Цэнтр Гародні на два дні пераўтварыўся ў вялізную тэатральную пляцоўку. Спевакі і вулічныя тэатры, жывыя статуі і людзі на хадулях — гэта толькі невялічкая частка ўсіх дзеяў, што адбываліся на гарадзенскіх вуліцах Савецкая і Ажэшкі. Вялікую частку арганізатары фэстe прысвяцілі таксама беларускай культуры. Працаваў праект «Жывая гісторыя», а на ліхтарах вуліцы Савецкай былі цытаты класікаў беларускай літаратуры. Пра адметнасць фэсту кажа яго арганізатарка Настасся Роўба:

— Найбольш цікавым было тое, што да нас сёлета нарэшце прыехала Украіна: 40-я студыя менестрэлі. Дзяўчаты паказвалі выступы на хадулях і ў вечаровай праграму яны выступілі з неонавым шоу. Таксама сёлета ў нас было больш жывых статуй.

Сяргей Іваноў, каардынатар праекта «Жывая гісторыя»:

— Фестываль багаты на падзеі, пляцоўка «Жывой гісторыі» гэта і дзіцячая пляцоўка, дзе дзеці размаўляюць на роднай мове, дзе дзеці малююць вянок. Чаму вянок? Бо гэта адно з галоўных выданняў Максіма Багдановіча.

Вечаровая праграма скончылася вялікім вогнгенным шоу, а другі дзень фэсту працягнулі розныя майстар-класы па тэатральным і цыркавым  мастацтве.

Арганізатарамі фестывалю былі  гарадзенскі «Цэнтр культуры », вулічны тэатр Ergo bibamus, а таксама культурна гістарычны праект«Жывая гісторыя».

Беларускае Радыё Рацыя