Гарадзенскі філатэліст атрымаў высокую польскую ўзнагароду



Кіраўнік гарадзенскага абласнога таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча атрымаў Залатую адзнаку ад Польскага саюза калекцыянераў паштовых марак. Гэта ўзнагарода з’яўляецца знакам пашаны за ўдзел у міжнародных выставах і вельмі рэдка выдаецца замежным філатэлістам. Гарадзенец з’яўляецца адзіным беларусам, хто мае такую ўзнагароду.

– У іх ёсць бронзавая, срэбная і залатая ўзнагароды. Бронзавую атрымліваў яшчэ ў Беластоку. Чарговую ўзнагароду можна атрымаць толькі праз пяць гадоў – так запісана ў іхнім статуце. Паміж бронзай і срэбрам у мяне было амаль дзевяць гадоў. А паміж срэбрам і золатам – тры гады. Таму што праўленне польскага Саюза філатэлістаў мае права за асаблівыя заслугі тэрмін скараціць.

Гарадзенскае таварыства філатэлістаў супрацоўнічае з Польскім саюзам філатэлістаў яшчэ з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Польскія калекцыі выстаўляліся на беларускіх выставах, а беларускія – на польскіх.

Беларускае Радыё Рацыя