Гарадзенскі гурт Earworm выпусціў свой апошні альбом



Цягам 12 гадоў Earworm насычаў беларускую і ўвогуле постсавецкую сцэну самабытнай сумессю арт-рока, нойза і псіхадэліі. За гэты час  было выпушчана 4 альбомы. Развітальны мае назву „Апошні Кактэйль” і складаецца з сямі кампазіцыяў.

Распавядае гітарыст гурту Андрэй “Блюз”:

– Наш гурт зрабіў тое, што і павінен быў зрабіць. Мы хацелі нешта прыдумаць новае, але ў нас не атрымалася. Таму мы вырашылі завершыць кар’еру і выпусціць апошні альбом. Праект закончаны. Гурта больш няма. Альбом ёсць – слухайце. Мы ўтрох пакуль граем, але я не ведаю, што з гэтага атрымаецца. Гэта пакуль эксперымент.

Запіс зроблены на студыі «Нёман». Кампазіцыі Earworm,  у тым ліку і апошні альбом, знаходзяцца ў адкрытым доступе ў Сеціве.

2014-04-16_150628

Гурт Earworm (фота s13.ru)

Беларускае Радыё Рацыя