Гарадзенскі кінаклуб „Ракурс” вяртаецца



У Гародні ідзе адражэнне кінаклюбу „Ракурс”. Гэтая пляцоўка па прагляду і абмеркаванню праблемнага кіно паўстала на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў кінатэатры „Чырвоная зорка”. Клюб вызначаўся элітарнасцю і даваў магчымасць гарадзенцам убачыць такія фільмы, якія мелі абмежаваны пракат. Цяпер, у час інтэрнэту, іншыя прычыны могуць зацікавіць аматараў кіно.

Кажа адна з актывістак адраджэння клюбу „Ракурс” Паліна Глас:

– У першую чаргу – недастаткова кантактаў. Я ў “Ракурс” прыйшла ў 17 гадоў са сваёй мамай. Мы пачалі хадзіць разам. Да таго я бачыла абвестку ў газеце пра тое, што ёсць такі кінаклуб. Але мне здавалася, што гэта закрытае мерапрыемства і туды нельга трапіць. Але мне вельмі хацелася. Аказалася, што можна проста купіць білет і прыйсці. Я сама туды прывяла шмат сяброў. Зразумець, што ён для мяне значыць было лёгка, калі клуб прыпыніў сваю працу, два годы ён не дзейнічаў. І гэта была вялізная пустка ў маім жыцці.

Першы фільм, які прапануецца гарадзенскаму гледачу для прагляду і абмеркавання – „Эні Гол” Вудзі Алена. Паказ яго плянуецца 30-га лістапада а 19-00. Квіткі на прагляд ужо прадаюцца ў касе кінатэатра „Чырвоная зорка”. Пасля прагляду – абмеркаванне фільму.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя