Гарадзенскі музыка – адзін з пераможцаў velcom Smartfilm



Адным з пераможцаў фестываля, на якім трэба было здымаць невялікія стужкі на мабільны тэлефон, стаў музыка гарадзенскага эксперыментал-гурта Earworm Андрэй Куцко. Ён прадставіў на фэсце буктрэйлер на беларускай мове да кнігі “Заклятыя Скарбы”. Прызам для маладзёна стаў дарагі смартфон, які хлопцу ўручалі ў час цырымоніі ў Менску. Сёлетні фэст стаў пятым, юбілейным, фэстам, і ў гэтым годзе яго ўдзельнікам было прапанавана зняць буктрейлеры – відэаролікі да кніг.

https://www.youtube.com/watch?v=Bh7fbDoPKpo

Лепшай працай, якая атрымала Гран-пры, быў прызнаны буктрэйлер Аляксандра Абразцова «1984», паводле аднайменнага рамана-антыўтопіі Джорджа Оруэла. Пераможцу дастаўся прыз памерам у 30 мільёнаў рублёў.

Пра адметнасці працы і пра фэст Андрэй Куцко распавядае  Беларускаму Радыё Рацыя:

– Мой сябар Максім Швед удзельнічаў у фэсце ў мінулым годзе, я вырашыў сёлета таксама паўдзельнічаць. Галоўнае – прыдумаць добрую ідэю. Здымаць нескладана, але здымаць на мабільны тэлефон – нязвыкла. Гэта быў мой першы досвед.

У журы фэста ў гэтым годзе былі праграмны дырэктар Менскага Міжнароднага кінафестывалю „Лістапад” Ігар Сукманаў, кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў, рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла, а таксама рэжысёр і аператар Сяргей Лебедзеў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота smartfilm. by