“Гарадзенскія салаўі” адзначылі сваё 25-годдзе



Гурт “Гарадзенскія салаўі” адзначыў дваццаць пяць гадоў існавання супольным канцэртам з салістамі польскага Вялікага тэатру нацыянальнай оперы, запрэзентаваўшы гледачам кантату  „WIDMA” Станіслава Манюшкі.

kancert6

Рэдкае здарэнне для горада над Нёманам сабрала поўную залу ў мясцовым доме культуры. Супольнае выкананне лірычнай сцэны з другой часткі паэмы “Дзяды” Адама Міцкевіча, па словах кіраўніка гурта “Гарадзенскія салаўі” Аліцыі Бінэрт, стала ўжо добрай традыцыяй: два гады таму падобны канцэрт меў месца ў касцёле Святога Адкупіцеля:

– Быў наш канцэрт, і пан Роберт Дымоўскі – саліст польскага Вялікага тэатру нацыянальнай оперы яго слухаў, а пасля падышоў да мяне і сказаў, што хоча з намі заспяваць.

Аляксей Пятроў, піяніст:

– Гэта цудоўны калектыў, дзе дзеці спяваюць на розных мовах: беларускай, польскай, рускай. Не ведаю, які іншы калектыў у Беларусі здольны на такое, з імі выступаюць выдатныя салісты з Варшавы.

Чэслаў Галка, артыст польскага Вялікага тэатру нацыянальнай оперы:

– Мы ганарымся тым, што спяваем разам з такім хорам. І яны шчаслівыя, што спяваюць разам з намі.

Дзіцячы гурт “Гарадзенскія салаўі” неаднаразова гасціў з канцэртамі ў Польшчы, Нямеччыне і Вялікбрытаніі. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх  паланійных фестываляў, а яго кіраўнік Аліцыя Бінэрт за сваю плённую працу адзначана польскімі і беларускімі  ўзнагародамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня