Гарадзенцам прадставілі вопратку ад Elen Carotte



Тэмай гарадзенскай «Мова Нанова» стала традыцыйная вопратка беларусаў. Сустрэча мела назву “Адзенне” і гасцямі гарадзенцаў сталі прадстаўнікі майстэрні «Elen Carottе», што займаюцца пашывам мужской, жаночай і дзіцячай вопраткі. Адзенне, што робіцца майстрыцамі гэтай фірмы выканана з лёну высокай якасці, вышыўка максімальна набліжана да рэгіянальных узораў, захоўвае асноўныя рысы, характэрныя для знешняга выгляду беларускай кашулі. У чым адметнасць такой вопраткі распавядае вядучы спецыяліст майстэрні “Elen Carotte” Алёна Маркоўка.

– Мы вылучылі некалькі складнікаў, перш за ўсё, гэта натуральныя матэрыялы, гэта колернасць, і па-трэцяе, гэта геаметрычны арнамент, і па-цвёртае, гэта якасць выканання. Ідэя – пусціць гэта ў жыццё. Каб гэтую нашую вопратку мог надзець чалавек рознага ўзросту ў любы момант свайго жыцця – спартыўны стыль, дзелавы стыль, у школу, на працу.

Эмілія Комар, гарадзенка: Мне безумоўна падабаюцца вось такія рэчы, з арнаментам, з узорамі, асабліва калі гэта ільняная рэч. Па-мойму, гэта вельмі густоўна, вельмі стылёва, і я сябе вельмі камфортна адчуваю.

Каб паказаць, як апраналіся беларусы ў пачатку ХХ стагоддзя, Алена Маркоўка прывезла на сустрэчу кашулю, у якой хадзіў яе дзед, і кожны з прысутных мог патрымаць такое аддзенне ў сваіх руках і паглядзець яе адметнасць.

Беларускае Радыё Рацыя