Гарадзенцам распавялі пра гісторыю мястэчак



Беларускія мястэчкі, іх гісторыя і барацьба за свае правы – гэта стала тэмай чарговых гістарычных аўторкаў у Гародні. Чым жылі людзі ў мястэчках Беларусі, у чым адрозненне вёскі і мястэчка – гэта толькі невялічкая частка размовы кандыдата гістрарычных навук Іны Соркінай.

miast563

Сустрэча сабрала  маладых гарадзенскіх гісторыкаў і студэнтаў, маладзёнаў і прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Пра брэндавасць мястэчак Іна Соркіна падзялілася са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя:

– Мястэчкі ўнікальныя сваёй шматкультурнасцю, сваім пераходным станам паміж вёскай і горадам. Унікальныя тым, што яны былі асяродкам габрэйскай гісторыі і культуры рэгіёна. Яны былі і асяродкамі шляхецкай культуры. І вельмі цікавы аспект гісторыі мястэчак – гэта самаарганізацыя жыхароў.

Пра гісторыю беларускіх мястэчак апроч Іны Соркінай распавядаў гарадзенскі даследчык сваёй малой радзімы Валер Кісель. Сярод выступоўцаў, што ўжо былі на падобных сустрэчах у краме Ц, гісторыкі Віталь Карнялюк і Зміцер Люцік, Андрэй Вашкевіч і Геннадзь Семянчук.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня