Гарадзенцы супраць штрафаў за музыку і кіно



У новы Адміністрацыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь дададзена некалькі артыкулаў, якія тычацца кожнага аматара музыкі і кіно.

Паводле гэтых артыкулаў, за «захоўванне з мэтай распаўсюджвання кантрафактных асобнікаў твораў, запісаных выкананняў, фанаграм і перадач арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання» аўдыё- і відэафайлаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.

Пра гэтыя новаўвядзіны кажа гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў:

– Дакладна не разумею мэты: ці гэта барацьба з пірацтвам, ці проста чарговы спосаб дзяржавы зарабіць на штрафах.  

Жыхары Гародні:

– Гэта нейкі абсурд. Ці не занадта шмат у нашай краіне штрафаў і забарон?

– А што тады можна слухаць у нашай Беларусі? Адных “Песняроў”?

– У мяне, напрыклад, захоўваюцца запісы, але ж гэта не значыць, што я іх распаўсюджваю. Я захоўваю іх для сябе, я – меламан. А зараз атрымліваецца, што гэта крымінальна караецца.

Новаўводзіны павінны пачаць дзейніаць у Беларусі ўжо з красавіка 2016 года і за правапарушэнні, звязаныя з музыкай альбо кіно, прадугледжаны вялізарныя штрафы для фізічных асоб – 20-40 базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота ru.exrus.eu