Гародня яшчэ не раскрыла ўсе свае таямніцы



Гарадзенскі экскурсавод Віктар Кірэеў знаёміць гарадзенцаў з адметнасцямі горада над Нёманам. Ад некалькіх гадоў выкладае сталым людзям гісторыю горада, які стаў для яго родным. Заняткі маюць назву “Падарожжы ў часе і прасторы” і заўсёды адбываюцца на вуліцах Гародні. Упершыню Віктар Кірэеў распавёў пра  адметнасці горада навучэнцам гарадзенскай “Мовы нанова”.

– Напрыклад, ніхто не ведае, што ў Гародні існавала вуліца, якая насіла імя чалавека, якога ніколі не было. Гэта вуліца П. Ліпеня. Я нават маю шыльду. Але гэтую памылку выправілі, калі рабілі славутую рэканструкцыю 2008 года. Але пэўны час вось так было. Вуліца адметная не толькі гэтым казусам, які з ёй здарыўся, але яшчэ і былой сваёй назвай – яна насіла імя святога Мікалая.

Навучэнцы гарадзенскай “Мовы нанова” на невялікіх практычных занянках у малых групах падзяліліся сваімі ведамі пра горад, а краязнаўца падзяліўся малавядомымі фактамі пра гарадзенскія вуліцы і пра тое, як у 1919 годзе ў горадзе было адначасова пяць уладаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня