Гародню наведаў Андрэй Хадановіч



Творчая сустрэча беларускага паэта і барда Андрэя Хадановіча адбылася ў Гародні.

hadanowicz7

Старшыня беларускага ПЭН-цэнтру прэзентаваў дэбютную кнігу дзіцячых вершаў „Нататкі таткі” і зладзіў паўтарагадзінны канцэрт, на якім больш дэталёва пазнаёміў прысутных як са сваёй уласнай паэзіяй, так і з перакладамі такіх вядомых выканаўцаў, як Леанард Коэн і Яцэк Качмарскі.

Менавіта гэтыя асобы ў творчасці Андрэя Хадановіча з’яўляюцца арыенцірам і узорам майстэрства паэтычнага слова, пакладзенага на музыку:

– Паспрабуйце на паперцы вачыма чытаць любімыя песні “Бітлз”і вы зразумееце, што тэкст страчвае без музыкі атмасферу спявання. Коін абсалютна не страчвае, але разам з тым ён і спявак і цудоўны музыка і проста ёсць спакуса надаць яму беларускі нейкі голас.

Сустрэча гарадзенцаў з Андрэем Хадановічам адбылася ў памяшканні культурна-гандлёвай пляцоўкі „Крама Ц”, якая адкрылася вясной бягучага году. За кароткі час яна стала вядомым у горадзе месцам правядзення адукацыйных і культурніцкіх беларускіх імпрэзаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня