Гародню закруціла ў танцы



Лепшыя танцавальныя гарадзенскія школы правялі бясплатныя майстар-класы на галоўнай вуліцы горада.

Па ўсёй Савецкай вуліцы знаходзіліся кропкі, дзе гарадзенцы кожнай узроставай катэгорыі мелі рэдкую магчымасць навучыцца танцаваць такія сучасныя танцы, як hip-hop, break-dance, tribal fusion, сальса, бачата, бразільскі зук, кізомба і іншыя.

Да прыкладу, танцавальная школа «Salsa-Rika» у Гародні існуе ўжо сем гадоў. Спачатку людзі ўвогуле не ведалі, што гэта за танец сальса, і што сапраўды яму можна лёгка навучыцца, — прызнаецца Ніна Калеснікава інструктар і кіраўнічка школы.

— Невымоўныя ўражанні калі танцуеш. Жыццё нясе яскравыя колеры.

— У нас ёсць і дарослыя і дзіцячыя накірункі. Узрост абсалютна не мае значэння: кожны можа прыйсці да нас у школу абсалютна з нуля і танцаваць ад душы, навучыцца чаму-небудзь. Калі чалавек танцуе, ён разнявольваецца, ён заводзіць новыя знаёмствы.

Больш за 10 гарадзенскіх школ танцаў падзяліліся з гарадзенцамі сваім майстэрствам. Пасля лепшыя танцоры далі ўласны гала-канцэрт на сцэне Савецкай плошчы, які завяршылі вялікім танцавальным флэш-мобам.

Кася Бергель, Беларускае радыё Рацыя