Генадзь Піцко прадставіў у Беластоку „Родныя прасторы”



Бераг Нёмана, лясы, лугі, ўзгоркі ды іншыя гарадзенскія краявіды можна пабачыць на мастацкай выставе ў Беластоку.

DSC02834

У бібліятэцы медычнага ўніверсітэта свае новыя працы прадставіў польска-беларускі мастак Генадзь Піцко – гэта ўжо трэцяя выстава гарадзенскага мастака ў Беластоку:

– Выстава называецца „Родныя прасторы”, яна заўсёды ў душы, вось гэтыя пейзажы – гэта заўсёды ў душы. Заўсёды памятаеш, дзе б не ездзіў, вельмі далёка ад дома менавіта месцы, дзе ты ўжо пабываў, ты іх памятаеш. У мяне такія вобразы, палова – гэта зборныя нейкія вобразы карцін, а недзе проста ўбачыў прыгожае месца.

Генадзь Піцко сябра Таварыства мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі, які выстаўляў свае працы, сярод іншага, у Гародні, Санкт-Пецярбургу, Вільні, Парыжы ды ў розных гарадах Польшчы. Выстава ў галоўнай бібліятэцы медычнага ўніверсітэта  ў Беластоку будзе адкрыта да 29 траўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Войцеха Венцко