Георгі Станкевіч прэзентаваў у Полацку вершы, песні і „Крывінку”



Бард і паэт з Бешанковіцкага раёна Георгі Станкевіч пазнаёміў са сваёй творчасцю палачанаў. У Полацку адбылася сустрэча з гэтым цікавым чалавекам. Адзін з арганізатараў сустрэчы, грамадскі і прафсаюзны актывіст Мікола Шарах адзначыў, што Георгі цікавы яшчэ і як журналіст, які шмат гадоў на ўласныя сродкі выдае газету «Крывінка», за што неаднойчы быў аштрафаваны. У Полацку ён прэзентаваў, сярод іншага, і свой новы зборнік вершаў „Як слязінка дажджу”.

– Гэта была сустрэча журналістаў Віцебскай вобласці. Мы запрасілі палачанаў –  сяброў ТБМ і парафіянай мясцовай грэка-каталіцкай парафіі. Пра госця нашыя журналісты зрабілі невялікі фільм, 15-хвілінны. Паглядзелі гэты фільм. Ён сам з жонкай прыехаў. Паспяваў. Кніжкі свае прэзентаваў.

DSC06529

Алена Сцяпанава і Аляксандр Зянкоў на сустрэчы прэзентавалі дакументальны фільм пра Георгія Станкевіча „Я лічу, што я шчаслівы.”

Цікава, што Георгі Станкевіч у свой час працаваў старшынём калгасу „Савецкая Беларусь” на Бешанковіччыне. Але ўжо больш за 10 гадоў працуе як незалежны фермер, піша вершы, складае песні і выдае сваю газету.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара