Германавіцкі бульбяны калейдаскоп



“Германавіцкі бульбяны калейдаскоп” – бульбяны фэст пад такой назвай адбыўся ў вёсцы Германавічы, што ў Шаркоўшчынскім раёне.

fest-20

Яго зладзілі мясцовыя жыхары разам з грамадскім аб’яднаннем „Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Паводле краязнаўцы Ады Райчонак, гэта першы падобны фэст, магчыма, і ва ўсёй Беларусі. Ёсць задума ладзіць яго кожны год, але ўжо восенню:

– Мэта фэсту – пазнаёміцца з гісторыяй бульбы, пакаштаваць стравы з бульбы. Пра бульбу чыталіся вершы. Нават таньчылі. Мне здаецца, усё атрымалася.

Усяго на фэсце было некалькі дзясяткаў розных страваў з бульбы, сярод якіх асноўнае месца займалі дранікі, якія гатавалі на працягу амаль усяго мерапрыемства.

fest-3

На фэсце прысутныя частаваліся смачнай ежай, удзельнічалі ў конкурсах, танцавалі і спявалі разам з Таццянай Матафонавай і Георгіем Станкевічам.

fest-10

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара