„Гістарычны аўторак” – вадаправод і каналізацыя Гародні



Адкуль гарадзенцы бралі пітную ваду, куды ў прыбіральню хадзіў Стэфан Баторы, калі ў Гародні з’явіліся вадаправод і каналізацыя – пра гэта і не толькі распавёў на „Гістарычным аўторку” гісторык Андрэй Вашкевіч.

Сучасны вадаправод і каналізацыя – гэта больш за тысячу кіламетраў трубаў, а працягласць першага вадаправода была ўсяго некалькі кіламетраў, адзначае Андрэй Вашкевіч:

– Гісторыя гарадзенскага вадаправода, яна такая двухэтапная. Ёсць вадаправод часоў Рэчы Паспалітай 1629 год, можна сказаць, што гэта дата паўстання першага гарадзенскага вадаправода, і ёсць дата 1876 год, калі з’явіўся можна сказаць сучасны вадапрвод, і яго гісторыя ўжо не перарывалася да сённяшняга дня. Можна сказаць, што два такіх юбілеі можна святкаваць.

Гарадзенскі вадаканал адзначыць круглую дату – 140 гадоў таму з’явіўся першы вадаправод. Да гадавіны, якую будуць адзначаць у сакавіку, Андрэй Вашкевіч напісаў кнігу па гісторыі вадаправода і каналізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня