Гістарычны каляндар Гародні ад Віктара Саяпіна



Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін прадставіў жыхарам гораду своеасаблівы калядны падарунак. Ім стаў каляндар, прысвечаны гісторыі Гародні, на 2016 год. У выданні вялікая колькасць здымкаў і датаў, якія па іншаму пакажуць паўсядзённаць тысячагадовага жыцця горада над Нёманам.

Кажа Віктар Саяпін:

 – Складаецца з дзвюх частак. Першая частка – сам насценны каляндар фармату А3 з вельмі цікавымі фотаздымкамі з розных гадоў і эпох жыцця нашага горада. І да яго дададзеная брашура, якая мае 28 старонак.

Ігар Чарнякевіч, рэдактар выдання:

– Гэты каляндар вольны ад розных ідэалагічных рамак. Гэта сапраўдная панарама жыцця горада ў гістарычным працягу. Тут можна знайсці ўсе даты – і польскага часу, і саветы, і сярэднявечча.

Аўтары календара вельмі шкадуюць, што першы экспромт з календаром Гарадзеншчыны выйшаў па-расейску і зараз шукаюць перакладчыка, які б дапамог з перакладам, і тады выйдзе дадатковы наклад гэтага календара па-беларуску. Каляндар стаў першым з серыі персаніфікаваных календароў, што рыхтуе гарадзенскае выдавецтва “ЮрСаПрынт” . Наступнымі плануюць выдаць календары ад Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча і іншых гісторыкаў і краязнаўцаў Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя