Гісторыі пра бежанства – „Exodus 2.0”



У беластоцкім драматычным тэатры прэм’ерныя паказы спектакля „Exodus 2.0” Артура Палугі, над якім працавала рэжысёр і дырэктар тэатра Ангежка Карыткоўская-Мазур.

Exodus 2.0 Fot. Emilia Rogalska (13)

Гэта працяг тэмы з мінулага года, калі спектакль „Exodus. Бежанцы” распавядаў гісторыю перасялення з Падляшша ў 1915 года і паказвалі яго ў цягніку.

У новай пастаноўцы сутыкаюцца два светы: камфортнае жыццё кожнага з нас і гісторыю людзей, якія змушаны да цяжкай дарогі ў пошуках лепшага жыцця.

На спектакль запрашаюць акцёры, сярод якіх Аляксандра Май:

– Спектакль пра людскую трагедыю. Бежанцы – гэта асобы, якія былі вымушаныя пакінуць любімыя месцы.

Актор драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі Матэуш Вітчук:

– Скандынаўская міністр хацела перажыць тое, што адчуваюць уцекачы і скочыла ў ваду ў камбінезоне. Мы робім нешта падобнае, хочам адчуць гэта, хочам задаць пытанне, ці ў стане мы адчуць, калі мы ўсе ў брудзе, змучаныя фізічна і псіхічна на працягу ўсяго спектаклю, ці мы можам адчуць тое самае, што і яны.     

Прэм’ерныя паказы спектакля „Exodus 2.0” у беластоцкім тэатры імя Аляксандра Венгеркі пройдуць яшчэ 5 (сёння) і 25 чэрвеня.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя